All original work © 2009 - 2023 Alexey Provolotsky

23 January 2022

Аповед чацвёрты. Сэкс.


Акно ў пярэдні пакой было прыадчынена, і белыя фіранкі трапяталі і пульсавалі на нябачным ветры. Была раніца, і выходзіць на вуліцу не хацелася. Я сядзеў за сталом і разгадваў крыжаванку ў свежай газеце. Дакладней, нічога я не разгадваў, а ўпісваў тыя некалькі словаў, якія ведаў. Да таго часу я хадзіў у школу ўсяго два ці тры гады, кніг не чытаў (пра гэта пазней), і пытанні аб хімічных элементах і бразільскіх пісьменніках стаялі перада мной змрочнай, сумнай, непрыступнай сцяной. У нейкі момант я натыкнуўся на слова з чатырох літар, у якім па неверагодным збегу абставін былі ўпісаныя першая «с» і трэцяя «к». Заданне было цьмяным і невыразным, аднак сумневаў не было. Я ведаў гэтае слова. Магчыма, я нават ведаў, што яно значыць. Слова здавалася небяспечным і немагчымым. Ад яго моцна грукатала ў сэрцы. Так што пасля доўгіх і пакутлівых разважанняў, ці варта ўпісваць гэтае слова, я ўсё ж вырашыў не рабіць гэтага. Тым больш што ўвечары, я ведаў, мама адкрые газету і разгадае гэтую крыжаванку за адзін кубак чорнай кавы.

Нядаўна, у Адэсе, я сустракаўся са сваімі сябрамі, маладой парай са Страсбурга, і ў нейкі момант мы пачалі размаўляць пра мае апавяданні. Я не ведаў, што яны іх чытаюць, і было ўдвая нечакана пачуць назву «Уршуля». Грэгары сказаў, што гэта яго любімае апавяданне і чакальна паглядзеў на мяне. Я сумеўся. Было крыху ніякавата, бо я зусім не памятаў гэтай гісторыі. Я памятаў назву, аднак гэтага было мала, і мы так і не змаглі пагаварыць пра сюжэт. Позна ўвечары, пасля кактэйляў, я перачытаў «Уршулю» і жахнуўся ад таго, што не здолеў прыгадаць гэтае апавяданне. Але ж гэта была гісторыя пра першы сэксуальны досвед ў маім жыцці. Пра дзяўчынку (як шмат я аддаў бы, каб на секунду ўспомніць яе твар), якая сядзела на той самай лаўцы каля дома, і душыла мяне сваімі халоднымі пальцамі, і аб нечым распавядала, і нешта пакутлівае і незразумелае было напружана ў маім целе, і мы абодва атрымлівалі задавальненне, сэнс якога не быў зразумелы ні ёй, ні мне.

Ёсць у тым апавяданні шмат дэталяў, якія вяртаюцца да мяне і цяпер (галінку, напрыклад, кінулі ў мяне, і гэта была не Ўршуля), але галоўнае, што ў ім ёсць – гэта недаказанасць. Гадоў дзесяць таму я вырашыў, што калі напішу аўтабіяграфію, то называцца яна будзе «Сэкс, мастацтва і вандраванні» (магчыма, дасылка да кнігі Робіна Хічкока «Сэкс, ежа, смерць... і тарантулы»). Насамрэч, не. Момант з крыжаванкай і не ўпісаным словам быў ключавым, і з тых часоў сэкс заставаўся для мяне таямніцай і недаказанасцю. Дзе б, як бы і калі б ён ні адбываўся пасля. Я і зараз не люблю раскідвацца гэтым словам – яно значыць для мяне занадта шмат.

Памятаю, што калі я паехаў у дзяцінстве на нейкі футбольны турнір, дзе зарабіў свае першыя грошы, мы начавалі ў жахлівым нумары гатэля ў правінцыйным горадзе. Зразумела, у нейкі момант у відэамагнітафоне апынулася касета з парнаграфіяй. Усе сабраліся перад экранам і зацята глядзелі і ўслухоўваліся. Я ж сядзеў наводдаль і рабіў выгляд, што мяне ўсё гэта не цікавіць. Зразумела, цікавіла, яшчэ як, але я баяўся зрабіць крок да экрана і разбурыць той прыцягальны і невыразны вобраз, які жыў унутры. «Паглядзі», сказала мне аднойчы стрыечная сястра, якая гартала ў вёсцы эратычны часопіс. «Якая табе падабаецца больш - тая, што злева, ці тая, што справа?» Памятаю, як я прамовіў, нават не расплюшчваючы вачэй: «Тая, што злева».

Увечары таго дня я, вядома, вярнуўся да акна (ужо зачыненага, ужо мярцвяна чорнага) і пачаў гартаць тую самую газету. Яна больш не была свежай – яе чыталі, камячылі, гарталі і закрывалі зноў. Над ёй пілі каву і гарбату. Мяне, вядома, цікавіла толькі старонка з крыжаванкай. Я затаіў дыханне... І – так, сапраўды. Мама ўпісала гэтае слова. Я ўзіраўся ў літары, я вывучаў іх, і няхай паміж іх ужо праступалі няўлоўныя абрысы Ўршулі, яны так і засталіся кодам, шыфрам, цудоўнай таямніцай.


16 January 2022

Аповед трэці. Гарбата.


Улетку, у вёсцы, мы пілі гарбату з кантовых шклянак. Ці нават не мы, а я адзін. Ва ўсіх астатніх былі серабрыстыя кубкі з маленькай ручкай – такія, якімі належала карыстацца дарослым людзям. Мне ж давалі высокія шкляныя колбы, уціснутыя ў залацістыя падшклянкі. Я не любіў іх. Яны здаваліся дзіцячымі, несапраўднымі, зневажальнымі. Праз гады я ўбачу такія шклянкі ў дрыжачых вагонах цягнікоў, і буду з нудой адпіваць пякучую гарбату салодка-чорнага колеру. Гарбата будзе занадта цукровай і нясмачнай, аднак я ўсё роўна буду яе заказваць – дзеля разьбяных падшклянкаў і чарговага дзіцячага ўспаміну. Правадніца будзе са здзіўленнем выносіць недапітую гарбату, не падазраючы, вядома, што ўдзельнічае ў рытуале. Што гарбата была выпіта яшчэ дваццаць гадоў таму.

Аднак усё гэта будзе потым – а пакуль я ненавіджу гэтыя шклянкі. Іх змрочны выгляд не выклікае ніякіх эмоцый, і на гарачай верандзе, дзе тлеюць мухі і пахне чорнай парэчкай, я з зайздрасцю назіраю за старэйшымі сёстрамі і тым, як яны п'юць гарбату з кубкаў серабрыстага колеру. У мяне ж у руцэ гэтая бязглуздая кантовая шклянка, і я ўсё думаю пра тое, калі надыдзе нарэшце надлом у маім дзяцінстве, і я змагу зрабіць наступны крок. Таму што ў нейкі момант я ўжо апантаны гісторыяй з гарбатай, і ў чарговы раз прашу дазволіць мне піць з кубка.

Аднойчы мае просьбы зрабіліся настолькі назойлівымі, што мама вырашыла ні ў чым мяне больш не пераконваць і прыбрала нарэшце гэтую клятую шклянку. 

Сонечны чэрвень свяціў у вокны веранды, дзесьці ўдалечыні гуляла радыё, і ўся сям'я сядзела за сталом. Разлілі гарбату, і я глядзеў на серабрысты кубак з пачуццём вялікага трапятання. Зразумела, справа была зусім не ў гарбаце і нават не ў падшклянку. Гэта была ініцыяцыя. Гэта быў той самы надлом. Наступны крок. Момант, якога я чакаў усё дзяцінства. З кубка струменілася гарачая пара, і ў нейкі момант я з усмешкай паглядзеў на сваіх сясцёр і паднёс кубак да твару... аднак ён выслізнуў з маіх пальцаў, і кіпень апарыў мае голыя ногі. Я закрычаў. Боль быў пякучы і невыносны, і мама спачувальна правяла мяне ў дом.

Памятаю, як я сядзеў за сталом дзядулі і глядзеў у артыкул з разгорнутай газеты. Па шчоках збягалі слёзы, чорна-белы артыкул расплываўся, раствараўся ў маіх вачах, і я думаў пра тое, што ні за што больш не вярнуся на веранду. Аднак праз некалькі хвілін мама падышла да мяне і спытала, ці хачу я ўсё ж выпіць гарбаты. Я кіўнуў, і яна запрасіла мяне назад. 

Сонечнае святло, усе сядзяць за сталом. Ніхто не прамаўляе ні слова. Дзядуля ўслухоўваецца ў радыё. Стрыечная сястра гартае кнігу. На стале стаіць звыклая кантовая колба з залацістым падшклянкам, і маё дзяцінства працягваецца.


...І ўсё ж менавіта гарбата стала нейкай ініцыяцыяй у маім жыцці. Так, мы сядзелі аднойчы на верандзе, вячэрняй і крыху таямнічай, і пра нешта размаўлялі. Часам маўчалі, а часам сястра даставала гітару і пачынала граць песню, якую напісала ў той самы дзень. За акном гудзелі мільёны казурак, заўтра быў бясконцы выходны, і ноч магла пачацца калі заўгодна. Было радасна таму, што сёстры казалі пра незразумелыя рэчы і пры гэтым не праганялі мяне прэч... І вось аднойчы стрыечная сястра папрасіла нас апісаць ідэальныя ўмовы для таго, каб... піць гарбату.

Памятаю, што сястра расказала пра пякучую раніцу, яркае сонца і моцную смагу. Ты ў гарачым памяшканні, і ты пачынаеш піць гарачую гарбату. Стрыечная сястра ледзь прыкметна ўсміхнулася і павярнулася да мяне. Я сказаў, што больш за ўсё люблю піць гарбату ўвечары, калі ўтульна ў цёплым пакоі ў чырвоных танах, і калі на сценах вісяць карціны, а недзе на фоне іграе музыка. Стрыечная сястра зноў усміхнулася і сказала: гэта быў тэст, і толькі што мы апісалі ідэальныя ўмовы і абстаноўку для таго, каб заняцца сэксам. Я пачырванеў, і ўсё крыху паплыло перад вачыма. Сэкс. Упершыню гэтае слова, пра сэнс якога я мог толькі здагадвацца, было прамоўлена адносна мяне.


9 January 2022

Аповед другі. Тэлепатыя.


Чамусьці я часта ўспамінаю яе, гэтую «французскую» даму. Успамінаю, з якім трапятаннем яна вымаўляла слова «Парыж». Як высвятляла ў нас, хто з нашых бацькоў быў у Францыі. Як казала С'est un cauchemar, калі мы рабілі памылку. Аднак больш за ўсё я ўспамінаю, вядома, яе тэлепатыю.

Пра тэлепатыю мы даведаліся на адным з урокаў, калі яна збіралася вымавіць нейкае слова і раптам замоўкла. І нешта – нейкая боская інжынерыя – прымусіла мяне прашаптаць менавіта гэтае слова. Я не ведаю, чаму зрабіў гэта, аднак яна збялела, пільна паглядзела на мяне, і я апынуўся пад гіпнозам яе застылых зялёных пацерак. «У цябе ёсць тэлепатычныя здольнасці», сказала яна. Я падумаў, што гэта жарт, але ніхто не смяяўся. І больш за ўсіх не смяялася яна. Зусім наадварот. Яна абвяла позіркам усіх нас і спытала, ці верым мы ў тое, што адзін чалавек можа чытаць думкі іншага. Усе маўчалі.

Тады яна папрасіла мяне паўдзельнічаць у невялікім эксперыменце. Я, канешне, нават не думаў адмаўляцца. Па-першае, зусім не хацелася займацца французскай мовай, і па-другое, мне стала цікава. Яна ўсё паўтарала, што верыць у тэлепатыю, што гэта не лухта і не трызненне, што да гэтага трэба ставіцца сур'ёзна. «Я думаю, што ў цябе ёсць здольнасці», сказала яна. «Я думаю, ты прачытаў мае думкі». Сутнасць эксперыменту зводзілася да таго, што я павінен буду выйсці з аўдыторыі, а потым вярнуцца і распавесці, пра што думае адна з маіх аднакласніц. Такім чынам, адной з дзяўчынак трэба будзе глядзець на пенал (дарэчы, я добра памятаю той пенал: пластмасавая міні-туба ружовага колеру) і думаць аб якім-небудзь староннім прадмеце. Я павінен быў здагадацца, пра які прадмет яна думае.

Памятаю, што хвіліна майго трыумфу доўжылася нядоўга. Яна абарвалася роўна ў той момант, калі я падышоў да стала і паглядзеў у вочы аднакласніцы. Трыумф знік, паколькі я глядзеў на пенал, і ў маёй галаве не было аніводнай думкі. Дакладней, думак было залішне шмат – проста я нават прыблізна не ведаў, пра што яна думае. Усе вакол глядзелі на мяне ў чаканні цуду. Асабліва гэта адчувалася ў трывожным маўчанні дамы, якая перабірала пацеркі і чакала ад мяне правільнага адказу. Я ж сказаў тое першае, што прыйшло ў галаву. Усе чакалі цудаў, а я сказаў яблык. Эксперымент быў спешна завершаны, і праз імгненне мы ўжо вывучалі праклятае Passé composé.

Ніколі да таго дня я не думаў пра тэлепатыю, аднак пасля свайго правалу стаў заўважаць адгаданыя думкі і боскія супадзенні, усе гэтыя драбнюткія вібрацыі сусвету. Так, праз гады, калі я вяртаўся дадому з універсітэта (у той час я вучыўся ўжо на першым курсе), я пачаў звяртаць увагу на дзяўчыну з чырвоным сігналам, якая працавала ў метро. Яна ўваходзіла ў вагон на канцавой станцыі, правярала, каб у цягніку нікога не заставалася, і давала сігнал машыністу. І вось я стаў заўважаць, што яна заўсёды ўваходзіць менавіта ў мой вагон. Які б з пяці вагонаў я ні абраў, мы разміналіся з ёй у аднолькавых дзвярах, і ўвесь шлях дадому я думаў аб гэтай дзіўнай сувязі паміж мной і гэтай дзяўчынай. Здаецца, я думаў аб гэтай сувязі да таго часу, пакуль аднойчы не зразумеў, што ў маёй свядомасці існавалі толькі тыя дні, калі яна ўваходзіла ў мой вагон. Што ж тычыцца тых бясконцых вяртанняў дадому, калі мы разміналіся з ёй у розных канцах цягніка, усе яны сціраліся з памяці.

Роўна як і той старонні прадмет, аб якім думала безназоўная дзяўчынка, разглядаючы свой пенал на ўроку французскай мовы. Але ж часам здаецца, што цуд быў зусім побач.


2 January 2022

Аповед першы. «Марсельеза».


У дзяцінстве, перад сном, я слухаў «Марсельезу». Я залазіў глыбей у бясшвоўную беласць ложка, падцягваў коўдру да самых вачэй, і ўслухоўваўся ў грудное дыханне маці. Я ўслухоўваўся ў словы, сэнс якіх не разумеў. Здаецца, ва ўсёй «Марсельезе» я разумеў адно толькі слова. Тыранія. Гэтае слова палохала мяне, выклікала незразумелы дыскамфорт ва ўсім целе, і прыгожае французскае вымаўленне толькі ўзмацняла эфект. Роўна як і той факт, што я не ведаў нават прыблізна, што такое тыранія.

Ва ўсім гэтым быў, вядома, нейкі рытуал. Мама садзілася на край ложка, каля самай падушкі, а я заплюшчваў вочы. Спевы доўжыліся не больш за хвіліну, аднак уражанне было настолькі моцным, што калі мама цалавала мяне і выключала святло, дыяфільм сну ўжо прасвечваў першы кадр. Усё сваё дзяцінства я верыў, што «Марсельеза» – гэта такая канстанта, неабходнасць, без якой немагчыма заснуць. Роўна як і тое, што па заканчэнні песні я павінен быў сказаць bonne nuit, прычым сказаць тры разы, прычым паспець зрабіць гэта за імгненне да пацалунку маці. У будучыні такіх рытуалаў будзе значна больш (так, з пэўнага ўзросту я павінен буду паглядзець на начное неба і міргнуць некалькі разоў перад тым, як лягу спаць), аднак рытуал з «Марсельезай» быў асаблівым.

Французская мова ў той час успрымалася мной выключна з дзіцячага ложка. Напрыклад, позна ўвечары мама любіла ставіць аўдыёкасету з французскімі песнямі. Там былі ўсе, ад Эдыт Піяф да Мірэй Мацье да Патрысіі Каас, аднак я чакаў не іх. Мая песня была ў самым канцы аудыёкасеты, і сапраўднай пакутай было перажыць суровы голас Даліды і няхітрыя мелодыі Джо Дасэна. Але вось маё сэрца пачынала стукаць ужо зусім хутка, і пякучыя слёзы самі сабой ліліся з вачэй па гарачых шчоках, на падушку. Спявала Мілен Фармер. Іграла любімая песня, тая самая, чыю назву я безнадзейна запамятаваў (калі і ведаў аднойчы), і якой я так адчайна пазбягаю з дзевяцігадовага ўзросту. Мне страшна ўявіць усё тое, што пераслухоўванне гэтай мелодыі прымусіць мяне перажыць сёння, праз столькі гадоў жыцця.

Я быў закаханы ў Мілен Фармер. Зразумела, у тым далёкім дзяцінстве, пра якое пішу, у мяне не было візуальнага вобраза (дарэчы, я толькі нядаўна даведаўся, як Мілен Фармер выглядала ў той час), аднак мне было дастаткова яе голасу. Ён спалучаў у сабе столькі пачуццёвасці, столькі непрыкрытага і ў той самы час незразумелага эратызму, што я, здаецца, быў пазбаўлены цнатлівасці ўжо ў сем гадоў. Я чакаў гэтай песні так, як чакаў мамінай "Марсельезы" ці той чароўнай францужанкі, якая з'яўлялася ў рэкламе L'Oreal. Яна спускалася па нейкіх парыжскіх прыступках, яе пышныя валасы ззялі на фоне Эйфелевай вежы, і маці клікала мяне да тэлевізара. Памятаю, якім засмучаным і няўцешным я быў, калі не паспяваў разгледзець яе ў кадры. Памятаю, як бег з дзіцячага пакоя, каб не згубіць ні секунды...

«Марсельеза» вярнулася да мяне толькі ў чатырнаццаць гадоў, на школьным уроку французскай мовы. Дама з велізарнымі пацеркамі, што строіла з сябе арыстакратку з Манпелье, спытала, хто ў класе ведае гімн Францыі. Усе маўчалі. «Што, няўжо ніхто з вас не чуў гэтай мелодыі?» паўтарыла яна. І тады я не вытрымаў і сказаў, што так, халера яго бяры, я ведаю «Марсельезу». Усе павярнуліся ў мой бок і папрасілі праспяваць. Памятаю, што аднакласнік па імені Павел, які лічыўся ў нас бясспрэчным аўтарытэтам, настойваў на гэтым больш за іншых. І я амаль паддаўся, нягледзячы на той факт, што па-ранейшаму ведаў у тэксце адно толькі слова. Я амаль не вытрымаў, я амаль заспяваў гэтую мелодыю, аднак пачуццё няёмкасці і бляск зялёных пацерак перад вачыма не далі пачаць.

«Ну што ж, добра», сказала дама, якая верыла ў Бога і ў тэлепатыю, і ўключыла магнітафон. Хор галасоў, грубы аркестр. Гэта была не тая «Марсельеза», якую спявала мне маці, і ў той момант я зразумеў, што маё французскае дзяцінства засталося далёка ў мінулым.


29 August 2021

BY THE SEA


On the beach, there were drunks, yoga enthusiasts and dog people. They were scattered around the sand and the pier evenly, motionlessly. To an outsider, it looked as if they had wandered here by chance, or else they had woken up by the sea - with their claws, yoga mats and perpetual hangovers. Outsiders, however, they were not. They were local and dull. The two outsiders were standing by the coffee shop at a substantial distance from the beach. They had arrived at the train station at two a.m., at the time when the silent hum of the city night was just starting to settle in. And now they were near the embankment, thirsty and breathing heavily as they had been running to get here on time. According to the application on their mobile phones, the sunrise began at 6:12, and something had delayed them. Either a hitch or a bad miscalculation. 

In the end, and this was something they had encountered quite often over the years, they arrived at the destination with time to spare. They got their seaside coffees, disgusting but efficient, and they hurried to the railing separating the sea and the ramshackle embankment. They had a little time to walk, to shake off the unfortunate delay and to gather up their excitement. The wooden boards felt shaky and offered little sense of protection. They liked that. Life, in their experience, was fleeting. 

"Have I ever told you, Karl?" 

"What". 

"Don't laugh".

Karl was not going to laugh. He had just noticed a bloody scratch on the edge of his palm, and it stung like hell. He thought it was odd that it only hurt when you paid attention.

"This will be my first time".

Karl raised his eyebrow and uttered a deep growling sound denoting surprise. He chose not to say anything. After all, this was going to be his first time, too. 

And then they almost missed it. What happened was that they noticed a boy walking by a group of drunks and their empty bottles of plastic water and cheap wine. The drunks were lying by the sea like a bunch of comatose seals and displayed no visible signs of life. You had to wonder if they were actually breathing and had not, in fact, relegated that task to the sea waves that were rising and falling hungrily beside their feet. The boy was hunched over, and he approached them with a question. It was too far away, and it was a language they would not have understood, but they were transfixed by the scene. A cold shiver ran through the bodies of the drunks as they mumbled a reply. It was too far away, and it was a language they did not understood, but they could see it was a 'no'. 

At which point Karl's hand acted up again, he dropped the coffee cup onto his feet and then they saw it, a red dot climbing up and exploding over the edge of the sea. 

"This looks like a nuclear blast". 

Karl did not reply, but it did look that way. First a red boil on the smooth skin of the sea and then a full-blown atom bomb going off and then flying up into the air like a child's balloon. It was incredible. It looked foreign, too, as they could not recongise the shades of red on the sphere that would normally look smaller and a lot more pale. But now it seemed crimson and wild (pinprick it and it would bleed), and everyone on the beach, from drunks to yoga enthusiasts, was watching it flying off into the distance. 

Now the blood was beginning to drip onto the washed-out wood, and it was time to leave the city. 

"No, Karl, please, no. A little more time. Five minutes, please". 

"Two. Two minutes tops".

And so they stood, for two more minutes, until there was little time and they had to run to the train station. They had scheduled their night train earlier to catch the sunrise, but now they had to go. Their job was done, the hitch dealt with, and they still needed to go to the drugstore to buy some bandage for the wound. Reluctantly, with one hand, Karl pulled his partner away from the railing.

"The sun. Fucking hell, right?"

"Yeah".

"What was he saying, Karl?"

"Who?"

"That boy, to the drunks. I think he was sick. He was begging for help, he was hunched over". 

Even under the bandage, the scratch stung and he growled in pain.

"He was not begging for help. He was a junkie and he was looking for a fix". 

"Yeah, maybe, but I kept hearing a different voice. From earlier".

"Oh knock it off, for god's sake".

Outside the train window, the sun was yellow and dull and it was climbing slowly into the distance like a kite on god's remote control. Suddenly, they no longer felt like two outsiders. They felt like they belonged, to the train and to the foreign countryside loitering outside. Karl liked that. What he did not like was the new sensitivity that threatened to derail their future. "Just a junkie", he whispered to himself as the train kept swishing through another tunnel on the way to the airport. "Nothing new".